Беларуская Служба

Беларусь купляе расійскую нафту па $4 за барэль

03.04.2020 12:40
Агулам чакаецца пастаўка ў краіну да 2 млн тон нафты.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Aliaksandr Kushner

Нафтаперапрацоўчыя заводы Беларусі пачалі заключаць кантракты з нафтавымі кампаніямі Расіі на пастаўку нафты ў красавіку 2020-га. Яе кошт у іх — 4 долара за барэль. Агулам чакаецца пастаўка ў краіну да 2 млн тон нафты, паведамляе Еўарардыё.

У "Белнафтахіме" кажуць, што пытанні выплаты прэмій расійскім пастаўшчыкам урэгулююць "міжбюджэтнымі разлікамі".

Як вядома, Беларусь не заключыла дамоваў на пастаўкі расійскай нафты ў 2020 годзе, і з 1 студзеня яны былі спынены. Спачатку былі толькі разавыя пастаўкі нафты з Расіі. Пасля пачалі паступаць партыі нафты па альтэрнатыўных каналах — праз Літву (нарвежскай і расійскай, купленай у трэйдараў) і Украіну.

У канцы сакавіка пасля тэлефоннай размовы з расійскім прэм'ерам Міхаілам Мішусціным беларускі прэм'ер-міністр Сяргей Румас заявіў, што расійскія нафтавыя кампаніі будуць пастаўляць нафту без прэміі. Паводле яго слоў, частку яе расійскі ўрад збіраецца кампенсаваць за кошт міжбюджэтных разлікаў.

эж