Беларуская Служба

«Белавія» з 6 красавіка прыпыняе палёты ў Вільнюс

04.04.2020 07:11
«Белавія» не плануе са сваёй ініцыятывы адмяняць рэйсы, якімі замежнікі вяртаюцца да сябе дадому праз Мінск. 
Boeing 737-800
Boeing 737-800 авіякампаніі «Белавія»фота: авіякампанія «Белавія»

Кампанія «Белавія» з 6 красавіка прыпыняе палёты ў Вільнюс. Такое рашэнне было прынятае літоўскім бокам, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Некалькі дзён таму з такой прапановай выступіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, паведамляе «Еўрарадыё».

У МЗС адзначаюць, што «Белавія» не плануе са сваёй ініцыятывы адмяняць рэйсы, якімі замежнікі вяртаюцца да сябе дадому праз Мінск. Бліжэйшыя рэйсы запланаваныя ў Арменію, Вялікабрытанію, Венгрыю, Германію, Ізраіль, Іспанію, Нідэрланды, Турцыю, Фінляндыю, Францыю, Чэхію, Швейцарыю, Швецыю, Эстонію.

З 3 красавіка Літва забараніла таксама ўезд легкавікоў з Беларусі і Расіі, пакінуўшы дазвол на ўезд толькі грузавікам. Забарона звязаная з каранцінам, уведзеным у Літве да 13 красавіка.

вс