Усе турысты, якія куплялі пуцёўкі ў турфірмах, вярнуліся ў Беларусь, паведаміла дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч. Пра гэта інфармуе прэс-служба ведамства, паведамляе партал выдавецкага дому «Звязда».
«Паводле дадзеных тураператараў і турагентаў, на сёння беларускіх арганізаваных турыстаў за мяжой няма. Пэўныя праблемы былі пры вяртанні апошніх 6 чалавек – турыстаў з Тайланда, але яны ўчора ўжо вярнуліся ў Мінск», – распавяла Ірына Варановіч.
Што тычыцца самастойных турыстаў, якія арганізоўвалі свой адпачынак без дапамогі турфірмаў, то некаторыя з іх яшчэ застаюцца за мяжой. Іх дакладную колькасць складана назваць. Над іх вяртаннем працуе Міністэрства замежных спраў сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі.
Раней ведамства паведамляла, што за мяжой знаходзіліся 8 тыс. арганізаваных турыстаў.
вс