Беларуская Служба

Буйная аптэчная сетка пачала бясплатна карміць лекараў Віцебска

06.04.2020 17:03
Бясплатныя абеды будуць дастаўляць, пакуль эпідэміялагічная сітуацыя не нармалізуецца.
Dietetyczne posiłki zapakowane w plastikowe naczynia
Dietetyczne posiłki zapakowane w plastikowe naczyniaShutterstock/foodandcook

Холдынг «Аптэка Груп» віцебскага бізнэсоўца Леаніда Томчына запусціў бясплатную дастаўку абедаў для лекараў 1-й і 2-й бальніц горада. Кожны бокс падпісаны словамі падзякі за працу медыкаў, паведамляе «Тэлеграф».

Бясплатныя абеды рыхтуе служба кейтэрынгу па замове аптэчных сетак ADEL і «Добрыя лекi». Кухары працуюць ноччу ў пальчатках і ў масках. Ежа пакуецца ў стэрыльныя ланч-боксы і да поўдня дастаўляецца ў бальніцу.

Ініцыятыва належыць ураджэнцу Віцебска і ўладальніку аптэчных сетак Леаніду Томчыну. «Цяпер аператыўна прапрацоўваецца магчымасць пастаўкі медыцынскіх вырабаў у клінікі раённых і абласных гарадоў. Гэта тое малое, што зараз мы можам зрабіць для тых, хто прыняў на сябе ўдар», – распавялі ў холдынгу «Аптэка Груп».

Бясплатныя абеды будуць дастаўляць, пакуль эпідэміялагічная сітуацыя не нармалізуецца.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар