Беларуская Служба

У Беларусі ўвялі фіксаваныя цэны на медычныя маскі

07.04.2020 13:31
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўвяло дзяржаўныя цэны на медычныя маскі і дэзынфікуючыя (антыбактэрыяльныя, абеззаражвальныя) сродкі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарObraz Terri Sharp z Pixabay/CC0

Адпаведная пастанова апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

Гранічны нарматыў рэнтабельнасці для вызначэння сумы прыбытку, які ўключаецца ў адпускныя цэны вытворцаў, устаноўлены ў памеры 10%.

Пры гэтым гранічная максімальная надбаўка імпарцёра на маскі і дэзынфікуючыя сродкі вызначана ў памеры 10%.

Гранічную максімальную гандлёвую надбаўку да адпускной цаны вытворцы (імпарцёра) на гэтыя тавары ўстанавілі ў памеры 15%.

Устаноўлена, што цэны на маскі і дэзынфікуючыя сродкі будуць фармавацца з улікам канʼюнктуры рынку, але не вышэй за абмежаванні, прадугледжаныя дакументам.

юл