Ініцыятыва распаўсюдзіла заяву аб планаваным пуску станцыі і пандэміі.
«Мы лічым, што ўмовы пандэміі COVID-19, а менавіта, закрытыя межы і дзеючы каранцін у Расійскай Федэрацыі, разам са спадарожнымі праблемамі рэалізацыі праекту БелАЭС, значна павялічаць радыяцыйныя рызыкі пуску гэтай электрастанцыі», – адзначаюць ініцыятары заявы ад Беларускай антыядзернай кампаніі.
Апроч таго пандэмія COVID-19 прывядзе да эканамічнай рэцэсіі ў 2020-м годзе ў Беларусі. Гэта яшчэ больш ускладніць пуск БелАЭС, гаворыцца ў заяве.
Беларуская антыядзерная кампанія заклікае ўлады Беларусі цвяроза ацаніць сітуацыю і адкласці пуск БелАЭС.
юл