Беларуская Служба

У анлайн-галасаванні на праймерыз узялі ўдзел 1500 чалавек

17.04.2020 08:58
Лідарам стаў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў.
Нацыянальны беларускі сцяг Альберт Ежы Вяжбіцкі/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

1500 чалавек станам на вечар 16 красавіка ўзялі ўдзел у анлайн-галасаванні ў межах праймерыз па абранні адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазіцыі. На гэты момант лідарам галасавання быў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, які набраў 34,8%, паведамляе прэс-служба кампаніі «Праймерыз».

Другое месца – у старшыні Руху «За Свабоду» Юрыя Губарэвіча – 33,93%.

На трэцяй пазіцыі сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова, за якую прагаласавалі 31,27% удзельнікаў праймерыз.

Нагадаем, што для таго, каб прагаласаваць, грамадзяне Беларусі павінны пакінуць свае кантактныя звесткі, перш за ўсё нумар тэлефону, на які павінна прыйсці СМС-паведамленне з паролем для ўваходу на сайт.

Анлайн-галасаванне стартавала 27 сакавіка і працягнецца па 30 красавіка ўключна.

вс