16 красавіка ў Гомлі з-за небывала моцнага ветру паднялася пясчаная бура, паведамляе мясцовы інфармацыйны партал «Моцныя навіны».
Паводле сіноптыкаў, 16 красавіка ў Гомлі максімальная сіла ветру дасягала дасягнуць нават 20 м/c. Такія парывы ветру лічацца надзвычай моцнымі. Амаль ураганны вецер падняў пясок і пыл.
Праз непагадзь у горадзе над Сожам былі зафіксаваны небяспечныя выпадкі. Так, на вуліцы Яфрэмава пад парывам ветру сарвалася секцыя металічнага плота. Акрамя таго, суполка ў сацыяльнай сетцы «ВК» «ЧП Гомель» паведамляе, што ў некаторых месцах гораду сарваныя білборды і шыльды, а дарогі былі ахутаны пылам і пяском.
эж