Беларуская Служба

У Расіі груба адказалі на крытыку Лукашэнкі

19.04.2020 11:12
Словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што расійскія тэст-сістэмы для вызначэння SARS-CoV-2 «ні да чорта».
            , , 17  2020 .
Медыкі хуткай дапамогі дастаўляюць пажылую жанчыну з прыпынку ў бальніцу ў цэнтры Масквы, Расія, 17 красавіка 2020 года. PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што расійскія тэст-сістэмы для вызначэння SARS-CoV-2 «ні да чорта», не засталіся па-за ўвагай «старэйшага брата», паведамляюць naviny.by.

Раней паведамлялася, што афіцыйны беларускі лідар крытыкаваў расійскую прадукцыю: «Шмат тэстуем, але яшчэ павінен вам адкрыта сказаць, што я выявіў, зыходзячы з гэтай інфармацыі, і ўжо не толькі я: тэсты – ні да чорта. Нават тут вось абследавалі расіян (на атамную станцыю прыехалі), усіх 15 чалавек пралячылі, даследавалі расійскімі тэстамі – усё станоўча. Зноў паклалі ў бальніцу і лячы. Адмовіліся ад расійскіх тэстаў, узялі свае, кітайскія – адзін толькі чалавек апынуўся каранавірусным».

Ён выказаў меркаванне: «Эфектыўнасць расійскіх тэстаў, па маіх адчуваннях, – 30%».

Былы кіраўнік Рассельгаснагляда, а цяпер дэпутат Дзярждумы Генадзь Анішчанка назваў Лукашэнку «вялікім эскулапам» і параіў яму заняцца сельскай гаспадаркай, у якой ён ведае толк.

«Цяпер вясна і трэба сеяць пшаніцу. Хай ён едзе на палі і падказвае сваім калгаснікам, як трэба сеяць, ён у гэтым разбіраецца. А вось тут – гэта не яго тэма», – прыводзіць словы дэпутата «РІА Навіны».

Раней адрэагаваў і Расспажыўнагляд, які адзначыў, высокую якасць расійскіх тэст-сістэм, якія пераўзыходзяць некаторыя замежныя аналагі па многіх параметрах.

«Расійскія тэсты «бачаць» узбуджальніка пры малой колькасці віруса, у тым ліку ў бессімптомныя носьбітаў, што надзвычай важна для выяўлення інфікаванага чалавека, яго ізаляцыі, каб ён не стаў небяспечным для навакольных, і своечасовага правядзення ўсіх супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў», – падкрэслілі ў Федэральнай службе па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека.

ав