Беларуская Служба

Мінздароўя яшчэ хавае колькасць беларусаў, якія захварэлі каранавірусам

19.04.2020 14:21
Паводле афіцыйнай статыстыкі, цяжкіх пацыентаў – 86, памерлі 47 чалавек.
.
.DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі па стане на 19 красавіка, на стацыянарным лячэнні з-за каранавіруса знаходзіцца 3538 чалавек. «Астатнія знаходзяцца на амбулаторным лячэнні, альбо выпісаныя пасля праходжання лячэння». Памерлі 47 чалавек, паведамляе Тэлеграф.

«У асаблівай увазе спецыялістаў, у сувязі з цяжарам захворвання, маюць патрэбу 86 пацыентаў», – распавялі ў телеграм-канале Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Па дадзеных на 19 красавіка ў Беларусі ачунялі і выпісаныя 494 пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Агульную колькасць тых, хто захварэў каранавірусам Міністэрства аховы здароўя краіны хавае. Усё што на дадзены момант вядома, гэта тое, што шпіталізаваных з COVID-19 стала больш на 256 чалавек.

Нагадаем, што 18 красавіка Міністэрства аховы здароўя Беларусі вярнулася да практыкі публікацыі рэбусаў, замест інфармавання насельніцтва краіны пра агульную колькасць тых, хто заразіўся каранавірусам. Цяпер беларусы не ведаюць дакладнага ліку тых, хто захварэў COVID-19.

ав