20 красавіка ў Ленінскім судзе Брэста прайшлі суды над трыма актывістамі, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на праваабарончы сайт «Вясна».
Усіх судзілі за акцыю 12 красавіка. Тады сотні брастаўчан прайшлі маршам па гарадскіх вуліцах з лозунгам «Не – заводу АКБ». Пратэсты супраць будаўніцтва завода ладзяцца ў горадзе з лютага 2018 года. Яго праціўнікі заяўляюць, што гэта экалагічна шкоднае прадпрыемства. Нядаўна завод паспяхова прайшоў дзяржаўную экалагічную экспертызу, што ажывіла акцыі пратэсту.
Адзін з затрыманых папрасіў тыдзень на пошук адваката. У выніку суддзя даў яму час на пошук да 22 красавіка.
Двое іншых удзельнікаў атрымалі 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
вс