Забаронены вываз з Беларусі «апаратуры для кіслароднай тэрапіі, штучнага дыхання або іншай тэрапеўтычнай дыхальнай апаратуры». Адпаведную пастанову (№ 243 ад 21 красавіка 2020-га) прыняў урад. У сераду дакумент апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, перадае «Еўрарадыё». Ён распаўсюджвае сваё дзеянне «на адносіны, якія ўзніклі з 20 красавіка».
Падкрэсліваецца, што забарона не закране апаратуры, якая выкарыстоўваецца «выключна для азонавай або аэразольнай тэрапіі».
На мінулым тыдні ў Беларусі ўвялі часовую забарону на імпарт медыцынскіх масак, рэспіратараў, касцюмаў хімічнай абароны, абарончых акуляраў, бахілаў, бінтоў, ваты, марлі ды іншага. Гэтыя захады прыняты ў сувязі з барацьбой з эпідэміяй каранавіруса. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключае, што пры значных запасах тых жа масак, іх трэба будзе пачаць прадаваць за мяжу.
эж