Беларуская Служба

«Белавія» арганізуе эвакуацыйны рэйс з Гоа – цана білета 1780 рублёў

22.04.2020 12:28
Для кожнага пасажыра прадугледжаны правоз аднаго багажу вагой не больш за 23 кг і адной ручной паклажы – не больш за 10 кг.
Boeing 737-800
Boeing 737-800 авіякампаніі «Белавія»фота: авіякампанія «Белавія»

Авіякампанія «Белавія» арганізуе эвакуацыйны рэйс з індыйскага штата Гоа для беларусаў і замежных грамадзян, паведамляе «Наша Ніва».

Рэйс вылеціць 25 красавіка (субота) па маршруце Гоа – Мінск. Вылет з Гоа ў 18.00 (па мясцовым часе). Нумар рэйса: B2 9712.

Аформіць білет можна толькі на сайце авіяперавозчыка. Яго кошт з улікам такс і збораў складзе 1781,58 рубля.

Для кожнага пасажыра прадугледжаны правоз аднаго багажу вагой не больш за 23 кг і адной ручной паклажы – не больш за 10 кг.

Два тыдні таму «Белавія» забірала беларусаў з Дэлі, што трапілі ў складаную сітуацыю з-за строгіх мер каранціну ў Індыі.

вс