У 2020 годзе беларуская эканоміка скароціцца на 3,3% у параўнанні з мінулым годам, адзначаюць аналітыкі Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
Паводле ацэнак ЕАБР, страты эканомік у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) могуць скласці ў сярэднім 3,5-4% ВУП, паведамляе партал naviny.by. У прыватнасці, у Расіі банк прагназуе зніжэнне ВУП на 2,3% у 2020 годзе, у Казахстане – на 1%, Беларусі – на 3,3%, Арменіі – на 1,7%.
Аналітыкі чакаюць, што ў другой палове 2020 года ў пералічаных краінах пачнецца аднаўленне эканамічнай актыўнасці, аднак усё сведчыць пра тое, што захоўваецца высокая нявызначанасць адносна эканамічных перспектыў краін рэгіёну.
На іх думку, эпідэмічная сітуацыя ў краінах ЕАЭС цяжка прадказальная, «што не дазваляе з поўнай упэўненасцю казаць аб хуткім зняцці каранцінных мер».
Варта адзначыць, што прагнозы па развіцці эканамічнай сітуацыі ў Беларусі ў бок пагаршэння ў красавіку перагледзелі і іншыя міжнародныя арганізацыі. Так, Сусветны банк цяпер чакае, што беларуская эканоміка ў 2020 годзе скароціцца на 4%, МВФ прагназуе падзенне на 6%.
Беларускія ўлады пакуль не пераглядалі афіцыйнага эканамічнага прагноза на гэты год. Яны таксама не пайшлі на ўвядзенне каранціну і надзвычайнага становішча, як іншыя краіны ЕАЭС.
Згодна з афіцыйным прагнозам беларускіх уладаў, ВУП у 2020 годзе павінен вырасці на 2,8%. Па выніках першага квартала ён знізіўся на 0,3%.
вс