Беларуская Служба

Хакеры праніклі ў дзяржструктуры Беларусі

04.05.2020 14:12
На дадзены момант больш за 400 машын у нацыянальным сегменце праяўляюць прыкметы заражэння.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/JARIRIYAWAT

Нацыянальны цэнтр рэагавання на камп’ютарныя інцыдэнты Беларусі (CERT.BY) паведаміў аб кіраваным з каманднага цэнтру хакерскім нападзе на дзяржаўныя структуры краіны. Пра гэта паведамляецца на сайце Белсата са спасылкай на «Інтэрфакс-Захад».

Адзначаецца, што атака ў асноўным накіраваная на дзяржаўныя структуры, але сустракаецца і на хатніх камп'ютарах. Кіруецца атака з каманднага цэнтру. Шкоднае праграмнае забеспячэнне «распаўсюджваецца з заражанымі дакументамі, якія змяшчаюць макрасы, з дапамогай фішынгавых рассыланняў»

«На дадзены момант больш за 400 машын у нацыянальным сегменце праяўляюць прыкметы заражэння», – гаворыцца ў паведамленні Цэнтру.

Шкоднае праграмнае забеспячэнне належыць да бэкдор-траян сямейства «Pteranodon». Распаўсюджванне фішынгавых лістоў працягваецца. Вірус дазваляе зламыснікам атрымліваць доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі, а таксама ўсталёўваць дадатковыя шкодныя модулі.

У канцы красавіка CERT.BY паведамляў пра павелічэнне ў нацыянальным сегменце інтэрнэту фішынгавых лістоў, якія эксплуатуюць тэму каранавіруснай пандэміі COVID-19.

яс