Беларуская Служба

У Беларусі каранавірус пашырае свой абсяг

05.05.2020 16:21
З рэгіёнаў паступаюць паведамленні, што бальніцы запоўненыя хворымі на нетыповую пнеўманію.
    ,        (     )
Каранавірусная пнеўманія ў Беларусі лютуе, але большасць беларусаў стараюцца гэтага не заўважаць (адзін з мінскіх паркаў у выходныя) PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

У Беларусі каранавірус пашырае сваю абсяг. Паводле афіцыйнай статыстыкі, на раніцу 5 мая на Ковід-19 захварэла амаль 17,5 тыс. чалавек. Гэта прыкладна на тры тысячы больш, чым у Польшчы, пры колькасці насельніцтва ў чатыры разы меншай. Памерла (зноў жа па статыстыцы дзяржавы) 103 асобы. Мала хто ў краіне верыць афіцыйным дадзеным. З рэгіёнаў паступаюць паведамленні, што бальніцы заваленыя хворымі нетыповай пнеўманіяй.

Напрыклад, у Баранавічах, па звестках тэлеграм-каналу «Баста», наркалогію ў мясцовым шпіталі залажылі за тры дні пацыентамі з пнеўманіяй. Не хапае нават штатываў для капельніц, людзі чакаюць у чарзе, каб паставіць капельніцу. У гарадской бальніцы нумар адзін хварэюць бухгалтары і эканамісты.

У Кастрычніцкім раёне Гомельскай вобласці – ачаг інфекцыі. Звыш 125 заражаных. Кантакты першага ўзроўню ходзяць па крамах, на працу, сярод іх ёсць і медработнікі.

І яшчэ шмат паведамленняў у падобным тоне. Тым часам прэзідэнт Лукашэнка, як ён сам заявіў, доўга думаў над тым, ці адмяніць ваенны парад перамогі 9 мая. І вырашыў не адмяняць.

нг