Беларуская Служба

Банк развіцця выдзеліць рэсурсы для фінансавання экспарту ва Украіну

06.05.2020 09:25
Крэдыты ў рамках праграмы будуць накіраваны на фінансаванне ўкраінскіх імпарцёраў.
ЕўраMabelAmber/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дзяржаўны «Укргазбанк» і ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» (БРРБ) заключылі пагадненне аб крэдытаванні ўкраінскіх прадпрымальнікаў для набыцця беларускіх тавараў і паслуг на ільготных умовах за кошт рэсурсаў беларускай банкаўскай установы, паведаміла прэс-служба «Укргазбанка», якую цытуе interfax.by.

«Крэдыты ў рамках праграмы будуць падавацца Банкам развіцця ў замежнай валюце ў карысць «Укргазбанка» для наступнага фінансавання ўкраінскіх імпарцёраў», - пазначана ў паведамленні банка.

ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» створаны ў 2011 годзе. Ён фінансуе праекты, уключаныя ў дзяржаўныя праграмы, ажыццяўляе крэдытную падтрымку беларускага экспарту, удзельнічае ў праграме развіцця малога бізнесу. Ураду належыць 96,2% акцый банка, ААТ «Беларуськалій» - 3,78%, Нацбанку - 0,012%.

АБ «Укргазбанк» створаны ў 1993 годзе. Дзяржава ў асобе Мінфіна валодае 94,9% акцый фінустановы.

Паводле дадзеных Нацыянальнага банка Украіны (НБУ), на 1 студзеня 2020 года «Укргазбанк» па памеры агульных актываў займаў 4-е месца (127.564.000.000 грн) сярод 75 якія дзейнічалі ў краіне банкаў.

аз