З прычыны пандэміі многія з запланаваных з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ ўрачыстых мерапрыемстваў былі адменены або перанесены на пазнейшы час. У сувязі з гэтым Пастаянная рада Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі кіруе адмысловы зварот да беларускіх вернікаў, паведамляе партал catholic.by.
18 траўня 2020 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ. Пастаянная Рада Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі звяртаецца да ўсіх парафій і манаскіх супольнасцяў з прапановаю ў Шостую Велікодную нядзелю 17 траўня або 18 траўня адзначыць юбілей 100-годдзя з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ і правесці адмысловыя набажэнствы падзякі Богу за Папу.
Такім чынам беларускія католікі змогуць праявіць малітоўную салідарнасць з усім каталіцкім светам і з Папам Францішкам, які 18 траўня будзе маліцца перад рэліквіямі святога Яна Паўла ІІ у ватыканскай базыліцы святога Пятра.
эж