Беларуская Служба

Колькасць заражаных каранавірусам у Беларусі перавысіла 20 тысяч

07.05.2020 14:34
Паводле афіцыйных звестак, 116 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй памерлі.
.
.PAP/Aleksander Koźmiński

Па стане на раніцу 7 траўня ў Беларусі каранавірус выяўлены ў 20 168 чалавек, што складае 8,7% ад колькасці праведзеных тэстаў. Цягам апошніх сутак былі выяўленыя 913 новых неосьбітаў хваробы. Такія лічбы агучыла  прэсавая лужба Міністрэсртва аховы здароўя Беларусі.

Паводле афіцыйных звестак, 116 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй памерлі.

Тым часам, прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў  чарговы раз нагадаў пра важнасць мер фізічнага дыстанцыявання, каб «прадухіліць лавінападобны рост новых выпадкаў COVID-19, і даць магчымасць сістэме аховы здароўя спраўляцца з патокам пацыентаў і дазволіць атрымаць кожнаму неабходную медыцынскую дапамогу ў поўным аб'ёме».

«Без адэкватных мер фізічнага дыстанцыявання хуткі рост колькасці новых выпадкаў захворвання можа перавысіць магчымасці сістэмы аховы здароўя па аказанні неабходнай медыцынскай дапамогі», — цытуе Бердыклычава газета "Наша Ніва".

Што да правядзення парада 9 траўня, то на думку прадстаўніка СААЗ, скапленні людзей, пры якіх немагчыма забяспечыць дыстанцыю паміж імі ў 1,5-2 метра, павышаюць рызыку перадачы віруса і спрыяюць далейшаму распаўсюджванню эпідэміі.

Адной з рэкамендацый СААЗ па ўзмацненні мер фізічнага дыстанцыявання з'яўляецца перанос або адмена масавых сходаў людзей, уключаючы спартыўныя, культурныя, палітычныя і рэлігійныя мерапрыемствы.

эж