У складзе прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера, якая дзейнічае ў Лівіі, ёсць і грамадзяне Беларусі, гаворыцца ў дакладзе ААН, інфармуе „Свабода”.
Большасць наймітаў у складзе групоўкі складаюць грамадзяне Расіі. Аднак ёсць таксама ўраджэнцы Беларусі, Малдовы, Сербіі, Украіны, паведамляе ВВС са спасылкай на даклад ААН.
Як вынікае з дакладу, у Лівіі на баку сіл прэзідэнта Башара аль-Асада ваююць да 1000 наймітаў кампаніі, якія знаходзяцца там ад 2018 году. Сярод іх артылерыйскія й авіяанаводчыкі, снайперы, спецыялісты ў радыёэлектроніцы.
Канфлікт у Лівіі цягнецца ад 2011 году, ад звяржэння рэжыму Муамара Кадафі.
На захадзе краіны, у Трыпалі, дзейнічае міжнародна прызнаны ўрад народнай згоды. У Тобруку на ўсходзе краіны дзейнічае парламент Лівіі, які лічыць урад нелегітымным органам. Камандуючы Лівійскай арміяй Халіф Хафтар падтрымлівае парламент і вядзе наступ на Трыпалі, пачынаючы ад красавіка мінулага году.
аз