Беларуская Служба

Статкевіч: апазіцыя зноў не гатовая

08.05.2020 12:17
Стратэгія ёсць толькі ў нас, пераконвае Кіраўнік Беларускага нацыянальнага кангрэсу й «Народнай грамады».
Mikoła Statkiewicz
Mikoła StatkiewiczWłodzimierz Pac, Polskie Radio

Кіраўнік Беларускага нацыянальнага кангрэсу (БНК) і «Народнай грамады» Мікалай Статкевіч падзяліўся ў размове з „Нашай Нівай” сваім бачаннем прэзідэнцкіх выбараў, якія запланаваныя на 9 жніўня.

«Мы дапускалі такую магчымасць, што выбары пройдуць раней за запланаваны час. Была імавернасць нават таго, што выбары пройдуць у ліпені. Час абраны не выпадкова. Партыйная апазіцыя, як заўсёды, аказалася не гатовая. Ім жа пяці гадоў мала! Сітуацыя з пандэміяй увесь час пагаршаецца, таму й трэба было прыспешваць так званыя «выбары».

Таксама мы бачым нейтралізацыю новых асобаў, блогераў. Я папярэджваў Сяргея Ціханоўскага, што павінна быць даверанасць на нейкую асобу, каб ад яго імя маглі падаць дакументы на рэгістрацыю. Я не ведаю, ці паслухаў мяне Сяргей.

Мы [БНК - рэд.] — адзіныя падрыхтаваныя да кампаніі, хай і не ў поўным аб’ёме. Але ў нас ёсць стратэгія, яна прынятая, будуць уносіцца нейкія карэкцівы, але яна працуе», - дадаў палітык.

Статкевіч нагадаў, што на 12-14 траўня ў «Народнай Грамады» быў запланаваны з’езд анлайн.

«Але нічога страшнага, правядзём у больш сціснуты тэрмін. Адзінае, што мяне засмучае — працягваюцца рэпрэсіі супраць нашых сяброў у рэгіёнах», - заявіў Мікалай Статкевіч.

аз