Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што 9 траўня працягваюцца затрыманні прыхільнікаў гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага. Большасць затрыманняў адбылося ў Бабруйску, дзе блогер заклікаў правесці антыпарад.
Людзей забіраюць з дамоў, затрымліваюць на вуліцы або спыняюць па дарозе.
У Магілёве раніцай 9 траўня міліцыя прыйшла дахаты да грамадскага і палітычнага актывіста Андрэя Бодзілева і запрасілі на гутарку ў РАУС. Пазней актывіст паведаміў, што быў затрыманы да панядзелка. На яго склалі пратакол.
У Бабруйску, дзе Сяргей Ціханоўскі планаваў зладзіць 9 траўня акцыю аўтамабілістаў, затрыманы актывіст Дзмітрый Цімафееў – міліцыянты выцягнулі яго з машыны. Аб’яднаная грамадзянская партыя паведамляе пра затрыманне ў Бабруйску сваіх актывістаў – Галіны Смірновай, Уладзіміра Раманоўскага і Аляксандр (прозвішча невядомае). Цэнтральныя вуліцы Бабруйску былі перакрытыя.
Затрыманні актывістаў таксама праходзяць амаль ва ўсіх буйных гарадах Беларусі.
эж