Беларуская Служба

"Белавія" адмяніла рэйсы ў тры расійскія й два еўрапейскія гарады

11.05.2020 13:12
Рэйсы ў Ніцу й Жэневу адмяняюцца з 10 траўня й 18 траўня адпаведна.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: StelaDi/pixabay.com/CC0 Public Domain

Авіякампанія "Белавія" адмяняе рэйсы ў тры расійскія й два еўрапейскія гарады. Да 24 кастрычніка, калі заканчваецца сезон IATA лета-2020, з Мінска немагчыма будзе патрапіць прамым рэйсам беларускай авіякампаніі ў Варонеж, Казань, Ніжні Ноўгарад, Ніцу й Жэневу.

Рэйсы ў Ніцу й Жэневу адмяняюцца з 10 траўня й 18 траўня адпаведна, паведамляе „Еўрарадё”.

Пасажырам, якія ўжо паспелі набыць квіткі, для вяртання сродкаў варта звярнуцца па месцы іх набыцця. Калі квіткі набытыя праз сайт "Белавія", трэба адправіць на электронную скрыню support@belavia.by запоўненую заяву на адмову ад паветранай перавозкі й вяртанне грашовых сродкаў.

Шаблон заявы можна знайсці на сайце авіяперавозчыка.

аз