11 траўня, пачаўся судовы канвеер над актывістамі Брэстa, што выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, паведамляе „Радыё Рацыя”.
У чаканні суда зараз знаходзяцца Уладзімір Вялічкін, Раман Кісляк, Сяргей Пятрухін, Валеры Фамінскі, Алег Вялаў, Уладзімір Мароз, Юры Калько, Дзяніс Малышэнка і Канстанцін Астапук.
Высвятляюцца дадзеныя яшчэ двух берасцейцаў, якія былі затрыманыя падчас акцыі
Удзельніца сходаў, спадарыня Святлана, запрашае на гэтыя суды неабыякавых людзей.
„Але не ўсе, на жаль, могуць прыйсці. Бо буднія дні. Усе працуюць. Галоўнае, каб прысутнічаў хтосьці з нашых актывістаў, каб ведаць, што ім ставяць у віну і што ім пагражае”, - кажа жанчына.
Спадарыня Святлана ўпэўнена, што сведкамі выступяць міліцыянты, а артыкул, па якім будуць судзіць актывістаў, хутчэй за ўсё — 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу — незаконны ўдзел і арганізацыя масавага мерапрыемства.
аз