Беларуская чыгунка падоўжыла маршрут цягніка Брэст – Віцебск да Полацка. Першы раз з Полацка састаў адправіцца 18 мая, а з Брэста – 19 мая. Цягнік будзе курсіраваць штодня, паведамляе партал tut.by са спасылкай на Беларускую чыгунку.
Цягнік будзе адпраўляцца з Брэста ў 17.19, прыбываць у Полацк у 12.31. Час у шляху – 19 гадзін 12 хвілін.
Адпраўленне з Полацка – у 14.44, прыбыццё ў Брэст – у 8.35. У гэтым выпадку пасажыры будуць у шляху амаль на паўтары гадзіны менш – 17 гадзін 51 хвіліну.
Білет у купэйны вагон каштуе 28 рублёў, у плацкартны – 20 рублёў.
Маршрут цягніка Брэст – Полацк праходзіць праз чатыры вобласці: Віцебскую, Магілёўскую, Гомельскую і Брэсцкую. У прыватнасці, ён спыняецца на станцыях Шуміліна, Віцебск, Орша, Шклоў, Магілёў, Быхаў, Рагачоў, Жлобін, Калінкавічы, Лунінец, Пінск, Кобрын, Жабінка.
Даўжыня маршруту – 893 км. Цягнік Брэст – Полацк стане самым працяглым чыгуначным маршрутам у Беларусі. На другім месцы будзе цягнік № 632/631 Гродна – Мінск – Гомель (801 км).
Раней цягніком самага далёкага следавання ў краіне быў Брэст – Камунары. Ён знаходзіўся ў дарозе 876 кіламетраў і праходзіў гэтую адлегласць за 17 гадзін і 1 хвіліну. БЧ адмяніла яго ў снежні 2019 года.
вс
здымак мае ілюстрацыйны характар