Беларуская Служба

Кітайскія ўлады накіравалі ў Беларусь чарговую партыю гуманітарнай дапамогі

13.05.2020 12:28
Больш за палову аб'ёму грузу склалі сродкі медычнага прызначэння, закупленыя беларускімі кампаніямі.
Ілюстрацыйнае фотафота: Pixabay.com/Alexas_Fotos/CC0 Creative Commons

Кітайскія ўлады накіравалі ў Беларусь чарговую партыю гуманітарнай дапамогі. Як паведамілі ў пасольстве Беларусі ў КНР, 13 красавіка ў краіну накіраваныя сродкі медычнага прызначэння, піша Naviny.by.

Адзначаецца, што гуманітарная дапамога сабраная ў некалькіх гарадах і правінцыях КНР – Пекіне, Чанчуні, Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне. Па-ранейшаму актыўна дапамагаюць кітайскія кампаніі, якія ўзаемадзейнічаюць з Беларуссю ў розных сферах дзейнасці, гаворыцца ў паведамленні.

«Бягучым рэйсам у Мінск будзе дастаўлена закупленая ў Кітаі лінія па вытворчасці рэспіратараў KN95. Такім чынам, у Беларусі будзе наладжана ўласная вытворчасць, якое забяспечыць патрэбнасць насельніцтва і ў плоскіх масках, і ў рэспіратарах 2-га і 3-га ўзроўняў абароны», – адзначылі ў пасольстве.

Больш за палову аб'ёму грузу склалі сродкі медычнага прызначэння, закупленыя беларускімі кампаніямі па запыце Міністэрства аховы здароўя: апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, тэст-сістэмы, ахоўныя сродкі. Маса грузу перавышае 10 тон.

Усяго за сакавік-травень 2020 года з Кітая ў Беларусь было накіравана больш за 90 тон розных сродкаў медычнага прызначэння.

Нагадаем, улады рэспублікі называюць пандэмію каранапсіхозам, аднак з задавальненнем прымаюць дапамогу ад іншых краін. Так, сёння паведамлялася, што партыю гуманітарнай дапамогі Беларусі перадалі ваенныя аташэ, акрэдытаваныя ў Мінабароны.

нг