Беларуская Служба

Выданне «Медыя-Палессе» аштрафавалі за распаўсюд панічных настрояў

13.05.2020 14:33
Гэта можа быць першым выпадкам ужывання новай нормы з Кодэкса ад адміністрацыйных правапарушэннях.
Иллюстрационное изображениеFoto:pixabay

У Лунінцы 13 мая мясцовае выданне «Медыя-Палессе» аштрафавалі на 120 базавых велічыняў (гэта 3240 рублёў) «за распаўсюд інфармацыі, якая нанесла шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі і спрыяла распаўсюду панічных настрояў, напісаў у сваім фэйсбуку старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, аб чым паведамляе Ніша Ніва.

Паводле Бастунца, гэта можа быць першым выпадкам ужывання новай нормы з Кодэкса ад адміністрацыйных правапарушэннях — часткі 3-1 арт. 22.9 КаАП РБ. Паводле гэтай часткі артыкула, за распаўсюд забароненай інфармацыі ў СМІ могуць караць штрафам да 200 базавых велічыняў (5400 рублёў на момант публікацыі).

«Медыя-Палессю» ў красавіку выносілі папярэджанне за публікацыю непраўдзівай інфармацыі аб смерці аднаго з хворых на COVID-19. Выданне пісала, што не змагло атрымаць адказаў з афіцыйных крыніцаў, таму зьвярнулася да знаёмага доктара — той сказаў, што пацыент памёр. Але ён памыліўся, пра памылку неўзабаве паведамілі калегі пацыента, на сайце яе аператыўна выправілі, выбачыліся перад жонкай пацыента.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 13 траўня, у Беларусі з пачатку пандэміі зарэгістравана 25 825 выпадкаў коронавирусной інфекцыі. Ачунялі і выпісаныя 7711 пацыентаў, памерлі 146 чалавек.

Праведзена 296 380 тэстаў.

За апошнія суткі памерлі яшчэ чатыры чалавекі, а агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 павялічылася на 952 (+ 3,8%).

нг