Лукашэнка памілаваў экс-кіраўніка праваслаўнага выдавецтва, асуджанага на сем гадоў. Былы кіраўнік выдавецтва Беларускага экзархата Уладзімір Грозаў вызвалены прэзідэнцкім указам. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў яго сын Серафім.
«Уладзімір Усеваладавіч вызвалены асабістым указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Шчыра дзякую ўсім, хто падтрымліваў, дапамагаў у гэтыя няпростыя гады», — яго словы прыводзіць Наша Ніва.
У верасні 2018 года Уладзіміра Грозава прысудзілі да сямі гадоў калоніі за фінансавыя махінацыі. Яго прызналі вінаватым у тым, што ён скраў у царквы два мільярды рублёў. За экс-кіраўніка выдавецтва Экзархата падчас судовага пасяджэння заступіўся мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.
нг