Беларуская Служба

16 чалавек падалі дакументы на ўдзел у выбарах

14.05.2020 13:17
Сярод іх дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падаў, хоць не асабіста,  таксама Аляксандр Лукашэнка.
ВыбарыPhoto: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

У ЦВК пададзеныя дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Як і на папярэдніх выбарах, штабам кіруе старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда й гэта ён занёс дакументы ў ЦВК . Кіраўнік дзяржавы звычайна не заносіць дакументы сам, паведамляе „Наша Ніва”.

Цэнтрвыбаркам прыняў таксама дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы відэаблогера Сяргея Ціханоўскага. Ёй будзе кіраваць яго жонка, Святлана Ціханоўская.

Сам блогер пакуль знаходзіцца за кратамі, адбывае 15 сутак. Доўгі час было незразумела, ці пакінуў ён камусьці з паплечнікаў даверанасць на падачу дакументаў у ЦВК.

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп падалі таксама дэпутат, лідар ЛДПБ Алег Гайдукевіч і пенсіянер з Гомеля, актывіст АГП Уладзімір Няпомняшчых.

Уладзімір Няпомняшчых вядомы сваімі запамінальнымі акцыямі, ён рэзка крытыкуе Лукашэнку, заклікаў да яго імпічменту.

Такім чынам, апроч Гайдукевіча і Няпомняшчых, падалі дакументы яшчэ 14 чалавек: суровы турыст з Маладзечна Віталь Зялкоўскі, блогер Сяргей Ціханоўскі, фермер Юрый Ганцэвіч, Аляксандр Лукашэнка, а таксама восем кандыдатаў ад Статкевіча.

Апошні дзень падачы заяўкі заўтра, ЦВК павінна вынесці свой прысуд цягам пяці дзён. Збор подпісаў пачынаецца 21 траўня. Выбары — 9 жніўня.

Анансавалі свой удзел у выбарах Ганна Канапацкая, экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала й банкір Віктар Бабарыка. Але дакументаў яны яшчэ не падавалі.

аз