«Беларуская калійная кампанія і буйнейшы індыйскі імпарцёр калію кампанія IPL падпісалі кантракт аб пастаўцы калійных угнаенняў у Індыю да канца 2020 года па цане $230 за тону на ўмовах CFR», – паведамілі БелТА.
Раней БКК паведамілапра дасягненні пагаднення з кансорцыумам кітайскіх пакупнікоў (Sinochem, CNAMPGC, CNOOC) аб новай цане кітайскага кантракта. Ён заключаны па цане $220 з пастаўкамі ў 2020 годзе.
ААТ «Беларуская калійная кампанія» была заснавана ў 2013 годзе, зʼяўляецца эксклюзіўным экспарцёрам калійных угнаенняў вытворчасці ААТ «Беларуськалій» і на працягу апошніх гадоў захоўвае лідарства ў сусветным экспарце калійных угнаенняў.
За амаль 7 гадоў сваёй дзейнасці БКК паставіла беларускі калій у 133 краіны.
юл