На 20 траўня Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў пяць ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатамі на пасаду прэзідэнта Беларусі. Разгляд пытання аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп працягваецца, паведамляе агенцтва БелаПАН.
На двух пасяджэннях, 15 і 19 мая, ЦВК зарэгістравала ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатамі ў прэзідэнты:
— дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі;
— старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча;
— фермера з Гомельскага раёна Юрыя Ганцэвіча;
— члена Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Няпомняшчых;
— намесніка дырэктара ПГУП "Кісель В.В." Наталлі Кісель.
Зарэгістраваныя таксама:
- лідар руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч;
-кіраўнік АГП Мікалай Казлоў;
- адна з лідарак аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Вольга Кавалькова;
- экс-дэпутатка Ганна Канапацкая;
- музыка Алесь Таболіч;
- сацыял-дэмакрат Сяргей Чэрачань;
- лідар "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў;
- перакладчыца Святлана Ціханоўская, жонка відэаблогера Сяргея Ціханоўскага.
За розныя парушэнні Выбарчага кодэкса адмову ў рэгістрацыі атрымалі ініцыятыўныя групы: Сяргея Ціханоўскага — папулярнага відэаблогера (youtube-канал "Краіна для жыцця"); Віталя Зялкоўскага — інжынера-дызайнера, вядомага ў байнэце як "суровы турыст"; Алены Ашыхмінай — дырэктара ТАА "БелТэхПадшыпнік"; Жанны Раманоўскай — беспрацоўнай мінчанкі; Мікалая Статкевіча — апазіцыйнага палітыка, экс-кандыдата ў прэзідэнты, былога палітвязня.
ЦВК таксама не зарэгістравала ініцыятыўныя групы "кандыдатаў пратэсту" — прыхільнікаў Статкевіча: Марыны Адамовіч (жонка Мікалая Статкевіча), Анжалікі Жалезняковай, Веранікі Мішчанкі, Аляксандра Грачышнікава, Антаніны Вішняковай, Валянціна Фралова, Вольгі Нікалайчык, Ігара Кляшчука, Вікторыі Хаценкі, Дзмітрыя Кудраўца, Пятра Карабанава, Мікалая Саляніка, Тамары Патоцкай, Уладзіміра Неўмяржыцкага, Рэгіны Беркус, Аляксандра Якушкова, Алены Давыдавай, Аляксандра Школьнікава, Уладзіміра Кійко, Юрыя Новікава, Юрыя Чудзіновіча, Сяргея Статкевіча, Віктара Шорца, Юрыя Касача, Аляксандра Абрамовіча, Наталлі Стрэльчанкі й Аляксея Зуевіча.
На пасяджэнні 19 мая старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына абвінаваціла Статкевіча й яго прыхільнікаў у спробах "ўвесці ў калапс" працу Цэнтрвыбаркама.
Усяго ў ЦВК было пададзена 55 заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні грамадзян кандыдатамі на пасаду прэзідэнта на выбарах, прызначаных на 9 жніўня. Гэта абсалютны рэкорд усіх прэзідэнцкіх кампаній у краіне.
Для рэгістрацыі ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта неабходна сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў. Збор подпісаў будзе праходзіць з 21 траўня па 19 чэрвеня.
аз