Беларуская Служба

У Вярхоўным судзе затрымалі 7 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць "кандыдатаў пратэсту"

20.05.2020 10:01
Затрыманыя правялі ноч у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і цяпер чакаюць судоў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Мінску прама ў залах Вярхоўнага суда затрымалі людзей, якія прыйшлі на суд падтрымаць незарэгістраваных “кандыдатаў пратэсту” ад Мікалая Статкевіча. Пра гэта праваабаронцам “Вясны” паведаміла яго жонка Марына Адамовіч.

Па словах Адамовіч, былі затрыманыя 7 чалавек, сярод іх актывісты Сяргей Спарыш, Арцём Бабок, "кандыдатка пратэсту" Анжаліка Жэлезнякова, Тамара Патоцкая, Уладзімір Неўмяржыцкі.

Пазней быў затрыманы Валянцін Фралоў, які таксама прысутнічаў у Вярхоўным судзе. Пазней яго адпусцілі. Таксама затрыманы Юлія Лемехава і Дзмітрый Місюк.

Людзі ў цывільным заходзілі ў судовыя залы, дзе ў той час ішло абскарджванне пастановаў Цэнтрвыбаркаму аб нерэгістрацыі часткі ініцыятыўных груп, і выводзілі людзей уніз да аўтобуса. Тры супрацоўніка міліцыі ў форме, якія таксама там знаходзіліся, ніяк не ўмешваліся.

Па апошняй інфармацыі, усіх затрыманых даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска. Яны правялі ноч у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і чакаюць судоў.

аз