Цэнтрвыбаркам Беларусі дапусціў да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 15 чалавек з 55. Цяпер да 19 чэрвеня ініцыятыўным групам трэба сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў, паведамляе „Еўрарадыё”.
Нагадваем, зарэгістраваныя ЦВК кандыдаты гэта: экс-банкір Віктар Бабарыка, лідар ЛДПБ і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч, фермер з Гомельскага раёна й відэаблогер Юрый Ганцэвіч, лідар руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч, сустаршыня руху "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў, адна з лідаркаў аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Вольга Кавалькова, выканаўца абавязкаў старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, намеснік дырэктара прыватнага транспартнага прадпрыемства з Мінска Наталля Кісель, дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі з Гомеля, пенсіянер Уладзімір Няпомняшчых, музыка, лідар гурта Znich Алесь Таболіч, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Сяргей Чэрачань, былы кіраўнік беларускага ПВТ Валерый Цапкала, перакладчыца Святлана Ціханоўская (жонка відэаблогера Сяргея Ціханоўскага, якога да выбараў не дапусцілі).
Прэзідэнцкія выбары прызначаны на 9 жніўня.
Асаблівасць цяперашняй выбарчай кампаніі ў тым, што яна адбываецца ва ўмовах распаўсюду каранавіруса.
аз