Беларуская Служба

Кампанія Wargaming перадала медыкам 100 тыс. аднаразовых камбінезонаў

23.05.2020 11:02
Напярэдадні Wargaming і Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) перадалі Міністэрству аховы здароўя 91 тыс. фільтруючых масак.
   ( )
Медыкі ў камбінезонах (ілюстрацыйны здымак)PAP/EPA/SEDAT SUNA

Буйная партыя сродкаў індывідуальнай абароны перададзеная ў Міністэрства аховы здароўя. Кампанія Wargaming перадала 100 тыс. аднаразовых камбінезонаў для медыцынскіх работнікаў. Яны былі пашытыя па адмысловай замове на вытворчасці Mark Formelle, паведамляе «Еўрарадыё».

Напярэдадні Wargaming і Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) перадалі Міністэрству аховы здароўя 91 тыс. фільтруючых масак.

У бліжэйшы час дапамога будзе дастаўленая ў тыя ўстановы аховы здароўя, якія ў ёй найбольш маюць патрэбу, паведамляе прэс-служба ведамства. 20% застанецца ў Мінску, па 12,5% пойдзе ў Мінскую, Гомельскую і Брэсцкую вобласці, па 10% – у Гродзенскую, Магілёўскую, Віцебскую вобласці і падведамныя РНПЦ, а таксама 2,5% у медустановы іншых ведамстваў.

вс