Беларуская Служба

Сусветны банк дасць Беларусі 90 млн еўра на барацьбу з SARS-CoV-2

23.05.2020 16:12
Сродкі пойдуць на забеспячэнне беларускіх бальніц сучаснымі апаратамі ШВЛ, абязбольвальнымі сродкамі і антыбіётыкамі і інш.
ЕўраMabelAmber/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэс-служба прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі паведаміла, што краіне будзе пераведзеная дапамога ў памеры 90 млн. eўра, інфармуе «Тэлеграф».

Сродкі пойдуць на забеспячэнне беларускіх бальніц сучаснымі апаратамі ШВЛ, абязбольвальнымі сродкамі і антыбіётыкамі, а таксама сродкамі індывідуальнай абароны для работнікаў арганізацый аховы здароўя.

Таксама будуць закуплены сучасныя аўтамабілі хуткай меддапамогі з неабходным абсталяваннем.

«Гэты праект дапаможа выратаваць жыцці беларусаў за кошт забеспячэння сістэмы аховы здароўя неабходным абсталяваннем», – заявіў кіраўнік прадстаўніцтва СБ у Беларусі Аляксандр Крэмер.

вс