Беларуская Служба

Колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у Беларусі дасягнула 36 198

24.05.2020 15:10
Памерла агулам 199 чалавек, за апошнія суткі лік смяротных ахвяр вырас на пяць чалавек.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/danielmarin

Колькасць пацверджаных выпадкаў хваробы COVID-19 у Беларусі дасягнула 36 198 асоб, памерла 199 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале, аб чым піша Naviny.by.

Такім чынам, за апошнія суткі памерлі яшчэ пяць чалавек, а агульная колькасць выпадкаў COVID-19 павялічылася на 954, або на 2,6% (у папярэднія суткі быў 941 новы выпадак і чатыры смерці). Міністэрства аховы здароўя традыцыйна падкрэслівае, што памерлі пацыенты «з шэрагам хранічных захворванняў».

Ачунялі і выпісаныя 14 155 пацыентаў (627 за суткі). Усяго праведзена 450 627 тэстаў на каранавірус, у тым ліку за апошнія суткі – 16 тыс.

Міністэрства аховы здароўя зноў не публікуе статыстыкі тых, хто захварэў па абласцях і Мінску, а таксама колькасці хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх, і пацыентаў, якія маюць патрэбу «у асаблівай увазе спецыялістаў у сувязі з цяжарам захворвання». Брыфінгі для журналістаў міністэрства не праводзіла ўжо чатыры тыдні.

нг