Беларуская Служба

Чэхія ўводзіць абмежаванні для беларускіх перавозчыкаў з 25 траўня

25.05.2020 09:29
Мінтранс Беларусі просіць прыняць пад увагу гэту інфармацыю пры планаванні перавозак у Чэхію.
.    .
Аўтамабілі. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Schwoaze/pixabay.com/CC0 Public Domain

Чэхія ўводзіць абмежаванні для беларускіх аўтамабільных перавозчыкаў з 25 траўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту й камунікацый.

„Чэшскі бок з 25 траўня часова прыпыняе прадастаўленне магчымасці для беларускіх перавозчыкаў выкарыстання чэшскіх двухбаковых/транзітных дазволаў для перавозак у/з трэціх краін пры іх транзіце праз краіну рэгістрацыі (гэта значыць праз тэрыторыю Беларусі). Такая інфармацыя паступіла ад Міністэрства транспарту Чэхіі”, - адзначылі ў прэс-службе ведамства.

Такім чынам, беларускія перавозчыкі, якія будуць выконваць такія аперацыі ў Чэхіі, павінны мець чэшскія дазволы ў/з трэціх краін. Такая мера будзе дзейнічаць да прыняцця рашэння аб зняцці абмежавання.

Мінтранс Беларусі просіць прыняць пад увагу гэту інфармацыю пры планаванні перавозак у Чэхію.

аз