Беларуская Служба

У Беларусі рыхтуюць новыя выданні Чырвонай і Чорнай кніг

25.05.2020 16:07
На сённяшні дзень у краіне апісана больш за 27,1 тыс. відаў раслін і жывёл.
 .
Бусел чорны.Photo: TeeFarm/pixabay.com/CC0 Public Domain


У Беларусі рыхтуюць новыя выданні Чырвонай і Чорнай кніг. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнай акадэміі навук, паведамляе БЕЛТА.

„Цяпер рыхтуецца 5-е выданне Чырвонай кнігі, над складаннем якога працуюць вучоныя НПЦ НАН па бія/рэсурсах. Акрамя таго, у гэтым годзе ўбачыць свет 2-е выданне Чорнай кнігі Беларусі, прысвечанай чужародным жывёлам", - гаворыцца ў паведамленні.

На сённяшні дзень у краіне апісана больш за 27 тыс. відаў раслін і жывёл. У галіне аховы прыроды й бія/разнастайнасці беларускія вучоныя цесна супрацоўнічаюць з замежнымі калегамі з Літвы, Украіны й іншых краін.

На мінульым тыдні (22 траўня) адзначаўся Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці, абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН у 1995 годзе. Мэта свята - павысіць дасведчанасць соцыуму ў пытаннях захавання экалагічнай сістэмы, звярнуць увагу на праблему незваротнага знікнення на Зямлі многіх прадстаўнікоў флоры й фаўны.

аз