Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Літва адправіла ў Беларусь гуманітарку для барацьбы з COVID-19

08.07.2020 12:02
Гэта рэакцыя на просьбу беларускага боку аб міжнароднай гуманітарнай дапамозе ў мэтах барацьбы з каранавірусам.
.
.Photo:jardin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Гуманітарную дапамогу на 50 тысяч еўра адправіла суседняя Літва Беларусі для барацьбы з COVID-19. Пра гэта паведамляе „Свабода” са спасылкай на літоўскае Міністэрства замежных спраў.

7 ліпеня з Літвы ў Беларусь выехала гуманітарная дапамога - вырабленыя ў Літве ахоўныя сродкі, неабходныя для барацьбы з COVID-19.

Гуманітарная дапамога прызначана Беларусі рашэннем ураду Літвы ад 3 чэрвеня як рэакцыя на просьбу суседняй дзяржавы аб міжнароднай гуманітарнай дапамозе ў мэтах барацьбы з COVID-19.

За 50 тысяч еўра купілі 16 800 літраў дэзынфекцыйнай вадкасці і 8400 аднаразовых халатаў, якія і адправілі ў Мiнск.

аз