Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Севярынец, які ўжо месяц за кратамі, асуджаны яшчэ на 15 сутак

09.07.2020 08:49
На гэты раз асудзілі за заклікі на вулічную акцыю 7 чэрвеня каля Камароўкі.
Павел Севярынецфота: Белсат

Апазіцыйны палітык і пісьменнік Павел Севярынец, які ўжо месяц знаходзіцца за кратамі, асуджаны яшчэ на 15 сутак. «Агулам 75 сутак, – піша жонка палітыка і пісьменніка Вольга. – Тэрмін сканчваецца пасля выбараў, 21 жніўня». Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё».

8 ліпеня Севярынца не прывезлі ў суд Савецкага раёна сталіцы, ён прысутнічаў праз Skype (але манітор бачыла толькі суддзя). На гэты раз асудзілі за заклікі на вулічную акцыю 7 чэрвеня каля Камароўкі. Там якраз праходзілі пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты.

«Умовы яго ўтрымання не змяніліся, – піша Вольга. – На днях яго зноў пасадзілі ў карцар, вады няма, на прагулкі не выводзяць, газеты, кнігі, паперу і асадку не перадаюць».

вс