Беларуская Служба

На падтрымку беларускай эканомікі падчас пандэміі ўлады далі 9,5 млн долараў

09.07.2020 10:21
Тым часам Латвія – самая маленькая краіна з суседніх з Беларуссю, з насельніцтвам, меншым у 5 разоў – плануе выдаткаваць 4,5 млрд еўра на пераадоленне каранавіруснага крызісу.
Доларыpasja1000/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка сустрэўся 8 ліпеня з калектывам Барысаўскага заводу аўтатрактарнага электраабсталявання (БАТЭ) і расказаў пра захады дзяржавы ў падтрымцы эканомікі падчас пандэміі каранавіруса. Пра гэта паведамляе Радыё «Свабода».

Як заявіў Раман Галоўчанка, агулам сітуацыя ў беларускай эканоміцы не «абсалютна вясёлкавая», але «кантраляваная». За пяць месяцаў беларуская эканоміка «недабрала» 1,8% валавага ўнутранага прадукту, але ў Расіі і краінах Еўрасаюза страты большыя, заявіў прэм’ер. А страты беларускай эканомікі, мяркуе ён, нельга кампенсаваць за кошт нейкіх рэзерваў – «у нас такіх няма».

Падтрымка беларускай эканомікі ва ўмовах пандэміі, заявіў прэм’ер, ужо склала 23 млн беларускіх рублёў – каля 9,5 млн долараў па курсе на момант публікацыі.

Папярэдні ўрад з Сяргеем Румасам на чале планаваў падтрымку эканомікі ў час пандэміі на большую суму – 110 млн рублёў.

Тым часам Латвія – самая маленькая краіна з суседніх з Беларуссю, з насельніцтвам, меншым у 5 разоў – плануе выдаткаваць 4,5 млрд еўра на пераадоленне каранавіруснага крызісу.

вс