Беларуская Служба

Мінздароўя Беларусі пашырыла спіс краін, па прыбыцці з якіх не патрэбна самаізаляцыя

09.07.2020 13:45
Асобы, якія прыбылі з гэтых краін, не абавязаныя знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Беларусь.
,
Каранавірус, ілюстрацыйны здымакpixabay.com/geralt

З пераліку краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі каранавіруснай інфекцыі, дадаткова выключаныя 12 краін, паведамляе партал naviny.by.

У спіс увайшлі Алжыр, Андора, В'етнам, Кіпр, Куба, Ліван, Маўрыкій, Малайзія, Новая Зеландыя, Сан-Марына, Тайланд і Туніс.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі за 25 чэрвеня, самаізаляцыя таксама не патрэбная грамадзянам, якія вярнуліся з Аўстраліі, Егіпта, Ізраіля, Грузіі, Канады, Казахстана, Нідэрландаў, Брытаніі, ААЭ, Паўднёвай Карэі, Сінгапура, ЗША, Турцыі і Японіі. Верагодна, пазіцыю па Казахстану зменяць з-за другой хвалі каранавіруса ў дадзенай краіне.

Асобы, якія прыбылі з названых вышэй краін, не абавязаныя знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Беларусь.

вс