Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: mohamed_hassan/pixabay.com/CC0 Public Domain
Ініцыятыва "Сумленныя людзі" збіраецца накіраваць на 5767 выбарчых участкаў 100 тысяч назіральнікаў. Мэта — "забяспечыць празрыстасць і адкрытасць выбараў". Раней ініцыятыва накіроўвала больш за 2 тысячы сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, але ўключылі толькі некалькі чалавек, паведамляе „Еўрарадыё”.
"Проведём выборы по чесноку!", — заклікаюць "Сумленныя людзі". Ініцыятыва прапануе інструкцыю для жадаючых паўдзельнічаць у назіранні.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаны на 9 жніўня.
аз