Адвакаты Віктара Бабарыкі – Наталля Мацкевіч і Дзмітрый Лаеўскі – падалі ў Генпракуратуру скаргу наконт спецрасследаванн АНТ аб так званай “справе Белгазпрамбанка” з кадрамі вочных ставак Віктара Бабарыкі з яго былымі падначаленымі, – паведамляе “Радыё Рацыя” са спасылкай на Tut.by.
Нагадаем, 9 ліпеня на АНТ выйшла “спецрасследаванне“ з кадрамі вочнай стаўкі Віктара Бабарыкі з былымі падначаленымі. У фільме паведамлялася, што затрымалі больш за 20 чалавек, “фігуранты актыўна супрацоўнічаюць са следствам“.
Ад прадстаўніка КДБ у сюжэце прагучала, што “следства мае неабвержныя доказы датычнасці ўсіх фігурантаў крымінальнай справы да інкрымінаваных ім злачынстваў“.
Адвакаты Бабарыкі Аляксандр Пыльчанка, Наталля Мацкевіч і Дзмітрый Лаеўскі лічаць, што відэаматэрыял, паказаны на АНТ, выходзіць за рамкі і беларускага заканадаўства, і міжнароднага права. Парушае прэзумпцыю невінаватасці, разгалошвае звесткі следства.
аз