Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь зацікаўлена ў прыходзе лоукост-кампаній

13.07.2020 07:46
Перамовы ўжо пачаліся, але былі спыненыя з-за пандэміі каранавіруса.
Ілюстрацыйны здымакфота: pxhere.com, CC0 Public Domain

Перамовы аб пачатку працы ў Беларусі лоукост-кампаніі былі прыпыненыя з-за пандэміі, ёсць планы іх аднавіць, паведаміў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, пра што піша сайт Naviny.by.

12 ліпеня ў эфіры праграмы "Тыдзень" на тэлеканале СТВ чыноўнік заявіў, што „было падпісана пагадненне, ужо рашэнне было прынята, але ўмяшалася [пандэмія]. Я спадзяюся, мы перамовы адновім. І, вядома, актыўна запрашаем лоукост-кампаніі ў частцы загрузкі нашых абласных аэрапортаў».

Ён таксама паведаміў аб планах стварыць другую, больш бюджэтную, беларускую авіякампанію-лоукост для развіцця канкурэнцыі і перавозак пасажыраў.

«У першую чаргу гродзенскі напрамак разглядаем, аэрапорт Гродна», - сказаў кіраўнік Мінтранса.

Аўраменка падкрэсліў, што Беларусь «адкрыта цалкам». «Сёння лоукост-кампаніі глядзяць, вывучаюць рынак. Ім трэба разумець, які загрузка будзе», - дадаў ён.

Міністр мяркуе, што для працы такой кампаніі варта выбраць пэўныя папулярныя напрамкі, у прыватнасці, перспектыўным можа быць Ізраіль.

нг