Створаныя ўладамі Беларусі ўмовы выбарчай кампаніі не адпавядаюць міжнародным стандартам правядзення справядлівых дэмакратычных выбараў, пішуць naviny.by.
Як гаворыцца ў аналітычнай справаздачы кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» па выніках назірання за ходам прэзідэнцкай кампаніі 6-12 ліпеня (дакумент апублікаваны на праваабарончым сайце spring96.org), адзін з кандыдатаў у прэзідэнты, дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, ужо фактычна пачаў актыўную агітацыйную кампанію з выкарыстаннем дзяржаўных СМІ і рэсурсу выканаўчай вертыкалі ўлады.
Міжнародныя арганізацыі, гаворыцца ў справаздачы, працягваюць заклікаць улады Беларусі спыніць распачатыя рэпрэсіі і правесці справядлівыя выбары. Некаторыя дэпутаты Еўрапарламента выказваюць меркаванне аб неабходнасці аднаўлення санкцый у дачыненні да Беларусі ў выпадку адмовы вызваліць усіх палітычных зняволеных.
Тым не менш, заяўляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары», улады працягваюць палітыку прымянення рэпрэсій у дачыненні да ўдзельнікаў мірных сходаў, блогераў, палітычных актывістаў.
ав