Штабы Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы агучаць план дзеянняў. 17 ліпеня яны правядуць прэс-канферэнцыю ў Мінску. Пра аб'яднанне штабоў было агучана напярэдадні. Былі заяўлены пяць асноўных прынцыпаў перадвыбарчай кампаніі, а сярод іх – заклік прыйсці на выбары 9 жніўня і прагаласаваць, паведамляе «Еўрарадыё».
Як вядома, Віктар Бабарыка і Валерый Цапкала не былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў прэзідэнты. Бабарыка знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Святлана Ціханоўская – кандыдат у прэзідэнты. Яна мае права разам са сваёй камандай весці агітацыю сярод выбарцаў.
16 ліпеня ўдзельнікі «Еўрапейскай Беларусі» абʼявілі аб сваім выхадзе з ліку давераных асоб Ціханоўскай. Яны спасылаюцца на тое, што кандыдат у прэзідэнты не збіраецца заклікаць да масавых пратэстаў у выпадку масавых фальсіфікацый і працягу рэпрэсій, заклікае людзей прыходзіць на выбары і не збіраецца здымацца з іх.
вс