Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) прадоўжана дзеянне пастановы МАРГ аб рэгуляванні цэн на сацыяльна значныя тавары ад 15 красавіка 2020 года. Дакумент сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе «Звязда».
Дзеянне пастановы МАРГ аб рэгуляванні цэн на сацыяльна значныя тавары ад 15 красавіка 2020 года нумар 30 прадаўжаецца з 90 да 180 дзён. Акрамя таго, з пераліку сацыяльна значных тавараў была выключана пітная вада.
Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Як паведамлялася, раней МАРГ удакладніў пералік сацыяльна значных тавараў. Так, са сферы цэнавага рэгулявання выключылі каву, кансервы мясныя і рыбныя, сухое малако, цвёрдае туалетнае і гаспадарчае мыла, запалкі, жаночыя гігіенічныя пракладкі, падгузкі (дзіцячыя і дарослыя), туалетную паперу.
вс