Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Адбылася сустрэча Макея і часовай паверанай у справах ЗША ў Беларусі

17.07.2020 14:06
Яна завяршае сваю дыпламатычную місію ў Мінску. 
Джэніфер Мур і Уладзімір Макейфота: МЗС Беларусі

17 ліпеня адбылася сустрэча міністра замежных спраў Уладзіміра Макея і часовай паверанай у справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур. Яна завяршае сваю дыпламатычную місію ў Мінску. Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, Макей і Мур абмеркавалі «актуальныя пытанні беларуска-амерыканскіх дачыненняў», інфармуе «Еўрарадыё».

Беларускі міністр падзякаваў за ўнёсак часовай паверанай у двухбаковае супрацоўніцтва краін і ўручыў знак «Партнёрства».

Джэніфер Мур прыехала ў Беларусь у жніўні 2018 года.

Сёлета ў Беларусь павінен прыехаць амерыканскі амбасадар. Адпаведна ў ЗША прыбудзе беларускі пасол. Гэта стала магчымым пасля пацяплення ў дачыненнях паміж краінамі, якое назіраецца ў апошнія гады.

вс