17 ліпеня адбылася сустрэча міністра замежных спраў Уладзіміра Макея і часовай паверанай у справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур. Яна завяршае сваю дыпламатычную місію ў Мінску. Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, Макей і Мур абмеркавалі «актуальныя пытанні беларуска-амерыканскіх дачыненняў», інфармуе «Еўрарадыё».
Беларускі міністр падзякаваў за ўнёсак часовай паверанай у двухбаковае супрацоўніцтва краін і ўручыў знак «Партнёрства».
Джэніфер Мур прыехала ў Беларусь у жніўні 2018 года.
Сёлета ў Беларусь павінен прыехаць амерыканскі амбасадар. Адпаведна ў ЗША прыбудзе беларускі пасол. Гэта стала магчымым пасля пацяплення ў дачыненнях паміж краінамі, якое назіраецца ў апошнія гады.
вс